У аўтааварыі ў Лепелі загінулі 2 чалавекі, 7 шпіталізаваныя
![У аўтааварыі ў Лепелі загінулі 2 чалавекі, 7 шпіталізаваныя](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2-n.jpg.webp?itok=WVLPIhAy)
У Лепелі раніцай 12 лютага адбылася аўтааварыя, у якой загінулі 2 чалавекі, яшчэ 7 былі параненыя, іх шпіталізавалі. На вуліцы Аршанская шаша сутыкнуліся ГАЗ-66 і DAF, якія рухаліся ў спадарожным накірунку.
Прэс-служба Следчага камітэта паведамляе, што ў выніку дарожна-транспартнага здарэння на месцы памерлі ад атрыманых траўмаў два пасажыры ГАЗ-66. Астатнія 5 яго пасажыраў і кіроўца, а таксама кіроўца DAF атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асобаў". Сёння на месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, апытваліся сведкі і ўдзельнікі ДТЗ.
![У аўтааварыі ў Лепелі загінулі 2 чалавекі, 7 шпіталізаваныя](/sites/default/files/paragraphs/image/4-n.jpg)
![У аўтааварыі ў Лепелі загінулі 2 чалавекі, 7 шпіталізаваныя](/sites/default/files/paragraphs/image/3-n.jpg)
![У аўтааварыі ў Лепелі загінулі 2 чалавекі, 7 шпіталізаваныя](/sites/default/files/paragraphs/image/000020795215.jpg)
Фота: sk.gov.by