У аўтааварыі пад Мінскам загінуў чалавек (фота, відэа)
Яшчэ два атрымалі траўмы.
На Слуцкай шашы ў раёне перасячэння з трасай М1 адбылася сур'ёзная аўтааварыя, піша onliner.by. Здарэнне адбылося 22 траўня каля 16.30. Сутыкнуліся два аўтамабілі — "Опель" і "Рэно Сцэнік". Па словах відавочцаў, "Рэно Сцэнік" выехаў на сустрэчную паласу.
Пры аварыі загінуў пасажыр "Рэно". Жанчына, якая была за рулём аўто, да прыезду "хуткай" была яшчэ жывая. У кіроўцы "Опеля" — пералом рукі.
Фота — onliner.by