У Аўстрыі ў лесе каля замка-музея знайшлі шкілет беларуса

Ціроль / pixabay.com
Ціроль / pixabay.com

У Аўстрыі ў лесе каля замка-музея Амбрас у горадзе Інсбрук знайшлі шкілет беларуса. З восені 2020-га мужчына лічыўся зніклым без вестак.

Як піша belmir.by, шкілетаванае цела знайшлі амаль месяц таму. Прыкмет гвалтоўнай смерці не назіралася. Паліцыя аўстрыйскай зямлі Ціроль некалькі тыдняў высвятляла асобу загінулага. Пасля параўнання ДНК пацвердзілася, што гэта 39-гадовы грамадзянін Беларусі. У 2020-м ён жыў у Аўстрыі. Заяву аб знікненні падаваў гаспадар жылля, якое ён здымаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі