У Аўстраліі ўдалося знайсці згубленую маленечкую радыеактыўную капсулу
![Падчас пошуку капсулы / Reuters](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Poszuk.jpg.webp?itok=bL0zoZCx)
Падчас пошуку капсулы / Reuters
У Аўстраліі ўдалося знайсці згубленую маленечкую радыеактыўную капсулу. Мясцовыя ўлады заявілі, што выратавальныя службы "знайшлі іголку ў стозе сена", піша "Бі-Бі-Сі".
Здарэнне адбылося ў штаце Заходняя Аўстралія. Капсула з радыеактыўным цэзіем-137 была часткай датчыка для вымярэння шчыльнасці жалезнай руды. Яна ўяўляе сабой металічны цыліндр дыяметрам 6 міліметраў і таўшчынёй 8 міліметраў. Падчас перавозкі ў грузавіку датчык зламаўся, а капсула ўпала на шашу. Заўважылі ж гэта толькі праз тыдзень — 25 студзеня, калі і пачаліся пошукі. Ратавальнікам трэба было праверыць шашу і яе абочыны даўжынёй 1300 кіламетраў.
Улады папярэджвалі мясцовых жыхароў пра небяспечную капсулу і неабходнасць не падыходзіць да яе бліжэй за пяць метраў. У выніку яе знайшлі ў двух метрах ад дарогі. Радыяцыю зафіксаваў аўтамабіль з спецыяльнай апаратурай. Тэрыторыю адразу ж ачапілі. Капсулу ў спецыяльным кантэйнеры адправяць у горад Перт, куды яе першапачаткова і везлі з рудніка.
![У Аўстраліі ўдалося знайсці згубленую маленечкую радыеактыўную капсулу](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/_128438753_capture.jpg.webp?itok=jQ4hOJQR)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.