У Астравецкім раёне ў літоўца знайшлі "баявы арсенал"

У Астравецкім раёне ў літоўца знайшлі "баявы арсенал"

У Астравецкім раёне ў літоўца знайшлі "баявы арсенал". 16 кастрычніка 53-гадовага замежніка затрымалі пры падтрымцы АМАПу. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС, зброя (карабіны, вінтоўкі, стрэльбы) і больш за 1,5 тысячы патронаў захоўваліся на хутары, дзе жыў літовец, і па месцы працы. Мужчына жыве ў нашай краіне каля 20 гадоў, у Астраўцы ён мае станцыю тэхабслугоўвання і прадуктовую краму.
 
Па словах замежніка, агнястрэльную зброю і патроны ён знайшоў на хутары, які купіў. Пасля ў яго з'явілася цікавасць да зброі, ён яе шукаў, купляў. На станцыі тэхабслугоўвання мужчына займаўся рэстаўрацыяй зброі. Арсенал адправілі на экспертызу, некаторыя яе адзінкі ўжо прызнаны баявымі.

Грамадзянін Літвы знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Крымінальную справу распачалі па факце незаконнага абароту зброі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі