Вы тут

У Астравецкім раёне ў лабавым сутыкненні двух "Сітраенаў" загінула дзяўчына

На месцы ДТЗ / @pressmvd

У Астравецкім раёне ў лабавым сутыкненні двух "Сітраенаў" загінула дзяўчына. Трагічнае здарэнне адбылося каля 10-й гадзіны раніцы ў сераду, 26 лютага. 24-гадовая кіроўца, жыхарка Віцебскай вобласці, на закругленні дарогі налева не саўладала з кіраваннем, і яе аўтамабіль апынуўся на паласе сустрэчнага руху. У ДТЗ яна атрымала цяжкія траўмы і памерла на месцы. 48-гадовы кіроўца іншай машыны, жыхар Астраўца, не пацярпеў. Яго пасажырку шпіталізавалі, паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.