У Астравецкім раёне на пажары загінулі муж і жонка
![У Астравецкім раёне на пажары загінулі муж і жонка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pazhar.jpg.webp?itok=bmt_DwKt)
У Астравецкім раёне на пажары загінула сямейная пара пенсіянераў. Здарэнне адбылося ў ноч на суботу ў вёсцы Філіпаны. Загарэўся драўляны дом — агонь знішчыў дах, перакрыцце, сцены і маёмасць. Прычыны пажару вызначаюцца.
Яшчэ адзін пажар зарэгістраваны на тэрыторыі вобласці ўдзень, 6 кастрычніка. Загарэўся драўляны дом у вёсцы Ханевічы пад Гродна. Там ахвяраў і пацярпелых няма. Агонь пашкодзіў столь. Меркаваная прычына ўзгарання — кароткае замыканне электраправодкі, перадае Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.