Вы тут

У Аршанскім раёне ў лабавым сутыкненні легкавікоў загінулі два кіроўцы

На месцы аварыі / Скрыншот з відэа МУС РБ

У Аршанскім раёне ў лабавым сутыкненні легкавікоў загінулі два кіроўцы. Адзін з іх памёр на месцы здарэння, іншы — у бальніцы.

Як паведамляе прэс-служба МУС, трагічнае здарэнне адбылося ў сераду каля 9-й гадзіны раніцы на аўтадарозе "Орша — Коханава" каля вёскі Тумінічы. Там адбылося сутыкненне "Опеля" і "Мазды". На месцы памёр 20-гадовы кіроўца першага аўтамабіля. Кіроўцу іншага легкавіка было 30 гадоў. Яны — мясцовыя жыхары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.