У амерыканскім Сіэтле пілот скраў пасажырскі самалёт і упаў на ім у мора

У амерыканскім Сіэтле пілот скраў пасажырскі самалёт і упаў на ім у мора

У амерыканскім аэрапорце Сіэтл-Такома давялося прыпыніць усе рэйсы пасля таго, як адзін з пасажырскіх самалётаў узляцеў без дазволу дыспетчараў. Як паведамляе ВВС, несанкцыянаваны ўзлёт здзейсніў 29-гадовы супрацоўнік аэрапорта. Пасажыраў на борце не было. Паводле папярэдняй інфармацыі, пазней самалёт упаў у мора, звестак пра лёс выкрадальніка няма.

Паліцыя мяркуе, што інцыдэнт не звязаны з тэрарызмам, а мужчына, які скраў самалёт, быў мясцовым. Пасля ўзлёту авіядыспетчары намаўлялі яго вярнуцца. Ён адказваў ім і яго голас на аўдыёзапісе быў бестурботным і ўзбуджаным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі