Вы тут

У акцёраў Ідрыса Эльбы і рудога Тормунда з "Гульні тронаў" выявілі каранавірус

Крыстафер Хіўю / Reuters

Чарговыя вядомыя акцёры захварэлі на каранавірус. 47-гадовы Ідрыс Эльба паведаміў пра гэта ў Twitter. "Я адчуваю сябе добра, у мяне няма ніякіх сімптомаў, але я быў ізаляваны, — піша ён. — Заставайцеся дома і не панікуйце". Акцёр паабяцаў расказваць пра свае справы.

Нарвежскі акцёр Крыстафер Хіўю, вядомы па ролі рудога Тормунда з "Гульні тронаў", напісаў у Instagram, што інфікаваны COVID-19. Ён знаходзіцца дома ў ізаляцыі разам са сваёй сям'ёй. Акцёр супакойвае: хвароба ў яго ў лёгкай форме, як звычайная прастуда.

Напярэдадні стала вядома, што захварэла галівудская актрыса ўкраінскага паходжання Вольга Курыленка. А вось акцёра Тома Хэнкса і яго жонку Рыту Уілсан у Аўстраліі ўжо выпісалі з бальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.