Вы тут

У аэрапорце Шанхая ў беларуса выявілі 1,8 кг какаіну

Вопратка з наркотыкамі / Sina Shanghai

Кітайскія мытнікі ў аэрапорце Шанхая затрымалі беларуса, які перавозіў вялікую партыю наркотыкаў, піша TUT.by са спасылкай на ShanghaiDaily. Паводле звестак СМІ, наш суайчыннік хаваў 1,8 кг какаіну ў цёплай вопратцы.

Беларус ляцеў з Зімбабвэ праз Эфіёпію ў Шанхай рэйсам авіякампаніі AirAsia. Мытнікі звярнулі ўвагу на тое, што мужчына перавозіў з сабой чатыры цёплыя курткі — адзенне не па сезоне.

Афіцэр мытні ўспомніў пра новы метад кантрабандыстаў, якія намочваюць вопратку растворам вады і наркотыкаў, што дапамагае прайсці праверку на рэнтгене. Праверыўшы цёплую вопратку беларуса, мытнікі знайшлі сляды какаіну.

Спецыялістам удалося здабыць з вопраткі больш за 1800 грам какаіну, піша China News.

Дарэчы, у Кітаі вельмі жорсткае антынаркатычнае заканадаўства — аж да смяротнага пакарання.