У адной з гаспадарак Гродзеншчыны зніклі 39 свіней

У свінагадоўчым комплекса "Абухова" Гродзенскага раёну работнікі недалічыліся 39 жывёлаў, перадае тэлеканал СТВ.  Па словах работнікаў свінакомплексу, злачынцы пракрасціся на тэрыторыю звонку не змаглі б. А тым больш перакінуць тушы праз трохметровы бетонны плот, абцягнуты зверху калючым дротам. Дый 10 навучаных сабак кожную ноч патрулююць тэрыторыю.

Пасля паўторнай праверкі колькасць зніклых свіней зменшылася — цяпер бракавала толькі 14 галоваў.

Дзве разабраныя тушы міліцыянты знайшлі ў затрыманага каля свінакомплексу былога аператара. Ці выкраў  такую буйную партыю свінняў адзін чалавек, пакуль не ясна. Міліцыянты распачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі