Вы тут

У 25 раёнах Беларусі ўведзеныя абмежаванні і забароны на паходы ў лес

Амаль ва ўсёй Гродзенскай вобласці ўведзены абмежаванні / Еўрарадыё

Паводле звестак Міністэрства лясной гаспадаркі, 20 чэрвеня зусім забаронена хадзіць у лес у шасці раёнах краіны: Клічаўскім, Кіраўскім, Бабруйскім, Горацкім, Дрыбінскім і Мсціслаўскім.

Яшчэ ў 19 раёнах ўведзеныя абмежаванні. Гаворка ідзе аб Астравецкім, Смаргонскім, Воранаўскім, Іўеўскім, Навагрудскім, Лідскім, Дзятлаўскім, Шчучынскім, Гродзенскім, Мастоўскім, Слонімскім, Зэльвенскім, Ваўкавыскім, Свіслацкім, Бераставіцкім, Кастрычніцкім, Рэчыцкім, Буда-Кашалёўскім і Салігорскім раёнах.

У выпадку з абмежаваннем ў лес выходзіць можна, але ад развядзення вогнішчаў прыйдзецца устрымацца.

На сайце Мінлясгаса можна паглядзець мапу з актуальнай інфармацыяй пра абмежаванні і забароны на наведванне лясоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.