З пісьменніцай Яўгеніяй Пастарнак абмеркавалі школьную адукацыю (відэа)

З пісьменніцай Яўгеніяй Пастарнак абмеркавалі школьную адукацыю (відэа)

У адкрытым лісце да чыноўнікаў ад адукацыі пісьменніца і матуля школьніцы Яўгенія Пастарнак узняла шмат праблем сучаснай беларускай школы. Міністэрства адукацыі імкнецца ўсё трымаць пад кантролем, але, на думку Яўгеніі, сваімі захадамі робіць толькі горш. “Мяркуючы па апошніх ініцыятывах, [вы] нават прыблізна не ўяўляеце сабе рэальную сітуацыю і рэальныя патрэбы школаў”, — піша спадарыня Пастэрнак.

Петыцыю "ў абарону школьных настаўнікаў" за некалькі дзён падпісала 4200 чалавек.

Але ў адказ на ліст Яўгеніі Пастарнак прэс-сакратар Мінадукацыі Людміла Высоцкая заяўляе, што “ў лісце не ўзнімаецца ніводнае сур’ёзнае пытанне. Ніводнае [пытанне] не патрабуе таго, каб пісаць ліст міністэрству ці прэзідэнту. Гэта нават смешна”.

Еўрарадыё дало Яўгеніі Пастарнак магчымасць працягнуць гэтую размову і выказацца ў адказ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі