TUT.BY збірае інфармацыю пра тых, каму патрэбная дапамога

Беларускі інтэрнэт-партал TUT.BY збірае інфармацыю пра тых, каму патрэбная дапамога.
Такія людзі звяртаюцца на TUT.BY амаль кожны дзень. Таму было прынятае рашэнне пра стварэнне блога “Ты можаш ім дапамагчы”, у якім будуць збірацца звесткі пра ўсіх людзей, якія шукаюць падтрымкі.

“У нашых сілах зрабіць нешта сапраўды карыснае. Дапамагчы людзям, даць ім надзею, удзяліць увагу. Гэта неабходна. Неабходна не толькі ім, але і нам з вамі. Гэта зробіць крыху шчаслівейшымі іх і нас таксама. І гэта не так складана. Пішыце, удзельнічайце, дапамагайце. Далучайцеся!”, - заклікае беларускі інтэрнэт-партал TUT.BY.

Блог можна паглядзець тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі