Туск назваў умову атрымання Вялікабрытаніяй адтэрміноўкі па "брэкзіце"

Туск назваў умову атрымання Вялікабрытаніяй адтэрміноўкі па "брэкзіце"

Прэзідэнт Еўрапейскага савета Дональд Туск назваў умову атрымання Вялікабрытаніяй адтэрміноўкі па "брэкзіце". Паводле яго слоў, брытанскі парламент мусіць нарэшце ўхваліць пагадненне аб выхадзе з Еўрасаюза. Але адтэрміноўка будзе кароткая. Як можна меркаваць, яе працягласць мусіць вырашана падчас перамоваў.

Як інфармавала Еўрарадыё, 20 сакавіка прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй накіравала ліст Туску і папрасіла Еўрасаюз перанесці "брэкзіт" з 29 сакавіка на 30 чэрвеня. У Бруселі, відавочна, стаміліся ад гэтай сітуацыі, а ў канцы траўня мусяць адбыцца выбары ў Еўрапарламент.

Парламент Вялікабрытаніі ўжо двойчы не захацеў прымаць пагадненне аб выхадзе з ЕС, якое прапануе Мэй. Выхад без яго з Еўрасаюза магчымы, але з-за гэтага ў Вялікабрытаніі могуць узнікнуць сур'ёзныя праблемы пасля "брэкзіта".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі