"Тураўскі малочны камбінат" паабяцаў ужываць беларускую мову

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў Дзмітрый Курзэн. Менавіта пасля яго звароту камбінат вырашыў успомніць пра родную мову.





“Паважаны Дзмiтрый Iгаравiч! ААТ “Тураўскi малочны камбiнат” выказвае Вам шчырую падзяку за цікавасць да нашай прадукцыі. Камбінат з павагай ставіцца да гісторыі роднага краю і роднай мовы, таму мы абавязкова паспрабуем улічыць Вашы пажаданні пры выпуску новых відаў сыру славянскай гандлёвай маркi”, — гаворыцца ў адказе камбінату.