Туман у Беларусі захаваецца да раніцы аўторка — сіноптыкі

Туман у Мінску

Туман у Мінску / ДАІ Мінска

Туман, які зранку назіраюць мінчукі і жыхары некаторых іншых раёнаў, накрые амаль усё Беларусь, папярэджваюць у Белгідрамеце.

"Сёння, 12 лютага (панядзелак), туман, які назіраецца месцамі па рэспубліцы і ў Мінску, у перыяд з 11 гадзін да 17 гадзін распаўсюдзіцца на большую частку тэрыторыі, захаваецца да канца дня 12 лютага (панядзелак), а таксама ноччу і раніцай 13 лютага (аўторак)", — гаворыцца ў паведамленні сіноптыкаў.

Бачнасць у тумане складае 100-500 метраў. Метэаролагі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Уначы 13 лютага будзе -1...+5. Удзень тэрмометры пакажуць ад 0 па поўначы да + 8 па поўдні Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі