Тры жанчыны прэтэндуюць на пасаду "міністра замежных спраў" ЕС

Прозвішчы трох жанчын: экс-міністра замежных спраў Аўстрыі Урсулы Пласнік, былой прэзідэнткі Ірландыі Мэры Робінсан і дзейнага еўракамісара па гандлю брытанкі Кэтрын Эштан — пазначаныя ва ўмоўным спісе прэтэндэнтаў на пасаду першага "міністра замежных спраў" Еўрасаюза, якога мусяць абраць у чацвер лідэры 27 краін ЕС. Пра гэта РИА Новости" паведаміла дыпламатычная крыніца ў Бруселі. Нагадаем, сёння таксама лідэры ЕС прызначаць першага прэзідэнта Еўрапейскага Савета ("прэзідэнта ЕС").

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі