Тры гады калоніі за зняты чырвона-зялёны сцяг і вывешаны бел-чырвона-белы

Тры гады калоніі за зняты чырвона-зялёны сцяг і вывешаны бел-чырвона-белы

Жыхар Астраўца Артур Жвірыдоўскі асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у "хуліганстве" і "знявазе дзяржаўных сімвалаў". Суд праходзіў у закрытым рэжыме, на яго не пусцілі нават сваякоў Жвірыдоўскага, паведамляе spring96.org.

Артур Жвірыдоўскі пакараны за вывешаны ў чэрвені на адной са школ раённага цэнтра бел-чырвона-белы сцяг, а таксама за малюнак на камені трох палос у бел-чырвона-белым спалучэнні і зняты з адной з дзяржустаноў чырвона-зялёны сцяг.  

Жвірыдоўскі больш за тры месяцы знаходзіўся пад арыштам. Ад дапамогі адваката ён адмовіўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі