Вы тут

Тры цэхі "Паліміра" спыніліся з-за падзення дрэва

gazeta.naftan.by

Тры цэхі завода "Палімір" (№ 102, 104 і 105) у Наваполацку спыніліся з-за падзення дрэва на высокавольтную лінію электраперадачы. З-за здарэння аварыйна адключылася падача электраэнергіі з падстанцыі "Полацк-330". Адбылося гэта ўвечары 13 лістапада. Быў прыпынены выпуск этылена і поліэтылена.

Калі работнікі 102-га цэха хутка аднавілі працу, то іншыя цэхі абяцаюць аднавіць тэхналагічны працэс да 20-й гадзіны чацвярга (спачатку 104-ы, а пасля — 105-ы). Падчас здарэння ніхто з людзей не пацярпеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.