Трое дзяцей атруціліся грыбамі, яны ў вельмі цяжкім стане

Сёлета пачасціліся выпадкі атручвання грыбамі

Сёлета пачасціліся выпадкі атручвання грыбамі / pixabay.com

У Беларусі трое дзяцей атруціліся грыбамі, яны ў вельмі цяжкім стане. Пра гэта распавёў дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Румо. Паводле яго слоў, стабілізацыяй стану дзяцей займаецца група вядучых медыцынскіх спецыялістаў нашай краіны. Лекары робяць усё магчымае, каб выратаваць іх жыццё.

Вядома, што здарэнне адбылося ў чацвер. Дзецям амаль 2 гады, 3,5 і 8 гадоў. Яны атруціліся грыбамі бледнай паганкі. Цяпер дзеці знаходзяцца ў МНПЦ хірургіі, трансплантацыі і гематалогіі і ў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска.

"Таксама займаемся пошукам донараў у выпадку неабходнасці трансплантацыі, — гаворыць Румо. — Калі наступіць татальны некроз печані, гэта стане адзінай магчымасцю выратаваць дзецям жыццё. Донарамі згодныя стаць бацькі, засталося праверыць сумяшчальнасць".

У пятніцу Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ў Беларусі пачасціліся выпадкі атручвання грыбамі. Агульная колькасць пацярпелых —15 чалавек. Сярод іх ёсць пяць дзяцей ва ўзросце ад 1 да 11 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі