Вы тут

Трое беларусаў, пацярпелых у ДТЗ пад Псковам, застаюцца ў лякарні

Ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА

У Пскоўскай абласной лякарні застаюцца трое беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ з аўтобусам пад Псковам. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

"На сёння тры беларусы ў стане сярэдняй ступені цяжкасці ў Пскоўскай абласной лякарні", — кажуць у прэс-службе.

Як паведамлялася раней, аварыя адбылася ўначы 30 снежня. Аўтобус з беларускімі турыстамі, які ехаў у Санкт-Пецярбург, з'ехаў у кювет. У салоне было 50 пасажыраў, у тым ліку чацвёра дзяцей, і два кіроўцы. Прычынай аварыі назвалі кепскія дарожныя ўмовы.

Пасля ДТЗ на кансультацыю ў Пскоўскую абласную лякарню былі адпраўленыя 13 дарослых, шасці з іх аказалі амбулаторную дапамогу. Сярод пацярпелых былі таксама двое дзяцей, якіх адвезлі ў дзіцячую абласную клініку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.