Трэнер “Шахцёра” пра Лапцева: Я павінен заставацца на баку нашага гульца

Трэнер “Шахцёра” пра Лапцева: Я павінен заставацца на баку нашага гульца

Галоўны трэнер салігорскага ФК “Шахцёр” Марэк Зуб пракаментаваў сітуацыю вакол форварда свайго клуба Дзяніса Лапцева, які быў адлічаны са зборнай Беларусі за парушэнне дысцыпліны.

Са словаў трэнера, ён даведаўся пра гэтае рашэнне за паўгадзіны да матчу з “Крумкачамі”, які прайшоў 9 верасня.

“Натуральна, пакуль неяк рэагаваць я не магу, бо ведаю сітуацыю толькі з прэсы. Але, вядома ж, разбірацца я маю намер. Перш за ўсё пагутарыць з самім гульцом. І, напэўна, з кімсьці з трэнераў зборнай. Лапцеў прадстаўляе краіну на еўрапейскай арэне і, вядома, гэты эпізод я не магу пакінуць без увагі. У той жа час скажу, што я павінен заставацца на баку нашага гульца і глядзець перадусім на тое, як ён выглядае ў клубе — на трэніроўках і ў гульні”, — цытуе Марэка Зуба Прессбол.

Форвард Дзяніс Лапцеў быў выведзены са складу зборнай Беларусі па футболе па рашэнні галоўнага трэнера каманды Ігар Крывушэнкі. Прычынай гэтага стала парушэнне рэжыму: перад матчам са зборнай Швецыі гулец дазволіў сабе выпіць алкаголю і быў у стане, у якім немагчыма выйсці на поле.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі