Трэцяя лінія метро злучыць цэнтр сталіцы з аэрапортам "Мінск-1"

Новая лінія злучыць цэнтр горада з раёнам аэрапорта "Мінск-1", дзе плануецца ўзвядзенне маштабнага комплексу "Мінск-Сіці". Як паведамляе тэлеканал СТВ са спасылкай на Мінгарвыканкам, праектаванне ўжо ідзе, і падрыхтоўчыя працы могуць пачацца ўжо ў другой палове наступнага года. У будаўніцтве метро падрыхтоўчыя працы займаюць 55% усяго кошту. Трэба перакласці камунікацыі, зрабіць аб'язныя дарогі, знесці старыя будынкі, сярод якіх трапляюцца нават двух-трохпавярховыя будынкі. Давядзецца адсяліць жыхароў.

Сама пракладка тунэляў пачнецца ў канцы 2011 года, каб да 2015-2016 першыя дзве станцыі ўжо пачалі працу, заявіў Мікалай Ладуцько, выканаўца абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі