"Трэба пагаварыць". Стрым пра новае антыкрызіснае ток-шоу
![Вядучыя ток-шоу "Трэба пагаварыць" / фэйсбук](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mama123.jpg.webp?itok=nhmRSC1S)
Вядучыя ток-шоу "Трэба пагаварыць" / фэйсбук
"Трэба пагаварыць" — так называецца новае антыкрызіснае ток-шоу тэлеканала Белсат, якое запусцілі акторка Крысціна Дробыш, спявачка Кацярына Ваданосава і журналістка Марыя Грыц.
“Гэта найперш відэапраграма пра сённяшнія катастрофы і пошук з іх выйсця”, — распавядаюць вядучыя.
У першым выпуску дзяўчаты размаўляюць пра тое, як пераадольваюць цяжкасці, з якімі сутыкнулася большасць беларусаў пасля 2020 года.
У сацыяльных сетках праекта вядучыя прапануюць сваім глядачкам дзяліцца балючым досведам свайго жыцця, каб пасля разам з экспертамі разбіраць крызісныя сітуацыі. Тыя дадуць парады, якія, магчыма, будуць карысныя для кожнага, хто сутыкнуўся з чымсьці падобным.
Падрабязней пра праект размаўляем з яго аўтаркамі ў эфіры Еўрарадыё.
Задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.