Траўмы “Зорнага цырку”
Прычынай здарэння стала страхавая лонжа, якая абарвалася падчас
выконвання Наталляй акрабатычнага нумару.
Распавядае
прадзюсер праекту “Зорны цырк” Сяргей Хоміч:
“Гэта здарылася
падчас трэніроўкі. З прычыны таго, што лопнуў страхуючы трос. Ніякіх цяжкіх
практыкаванняў Наташа ў гэты дзень не выконвала, таму што гэта быў першы дзень
трэніровак. Нечакана для сябе яна згубіла раўнавагу.
Практыкаванне выконваецца
такім чынам: на плячах мужчыны трымаюць такую вузкую дошку, на якой стаіць
артыст ці артыстка і выконвае якія-небудзь гімнастычныя практыкаванні.
Наташа
спрабавала сябе, спрабавала стаяць на гэтай дошцы, у гэты час і адбылося
надзвычайнае здарэнне: пералом левай рукі са змяшчэннем, прамянёвая костка ў
раёне кісці”.
Па словах самой
Наталлі, зараз яна адчувае сябе добра. Самым жахлівым для яе было само здарэнне.
Зразумела, што падзенне з вышыні амаль у 2 метры магло мець больш цяжкія наступствы для Радзінай.
Наталля Радзіна: “Прыстойная вышыня. Хлопцы трымаюць гэтую дошку
на плячах, атрымліваецца рост чалавека, плюс на ёй падкідваюць. У мяне была
лонжа (страхоўка), яна мяне моцна не трымала — так, на той выпадак, калі я міма
прызямлялася.
Я памятаю, як я лячу і гэтая вяроўка разам са мною (ці нават
раней за мяне) падае ўніз. Я разумею, што яна мяне не трымае. Напэўна, ад
гэтага страху я расслабіла цела, не зарыентавалася і ўпала.
Я сябе адчуваю, як
і павінен адчуваць сябе чалавек, у якога зламаная рука. Але, у прынцыпе, не так
страшна, як я меркавала. Думала, што гэта куды больш балюча і цяжка”.
Як нам паведаміў
прадзюсер праекта, усе ўдзельнікі шоў застрахаваныя. Але сама Наталля пакуль не
займаецца пытаннем атрымання грошай. Па словах пацярпелай, ёй пакуль не да
гэтага.
Радзіна: “Я пакуль пра гэта не думаю і нічога не раблю, мне пакуль не да гэтага.
Спачатку прыйду да сябе, пакуль рука яшчэ баліць, я нават гэтыя ночы не спала.
Пакуль толькі бальнічныя даведкі афармляю”.
Наталля вымушана
пакінуць праект. Як нам паведаміў Сяргей Хоміч, з такімі траўмамі далейшы ўдзел
у телешоў немагчымы.
Дарэчы, гэта не
першае надзвычайнае здарэнне ў “Зорным цырку”. Нагадаем, што не так даўно
хатняя гаспадыня Вольга Баранская атрымала пералом хвасца, ві-джэй Люся Лушчык
набыла расцяжэнне мышцаў жывата.
А вось тэлевядучаму Сяргею Савіцкаму не пашанцавала
больш. Ён, як і Наталля Радзіна, выбыў з праекту з прычыны пералому —толькі не
рукі, а нагі.