Трасу М1 засыпала яблыкамі (фота)

Трасу М1 засыпала яблыкамі (фота)

Трасу М1 засыпала яблыкамі. Як інфармуе партал tut.by, увечары 17 кастрычніка ў раёне Баранавічаў адбылася аўтааварыя. Там перакулілася фура, якая везла яблыкі. Мяркуецца, што кіроўца няправільна выбраў хуткасць і фура пачала хіліцца на бок. На нейкі час рух транспарту на трасе быў спынены. Пасля яблыкі з праезнай часткі прыбралі на абочыну і раздзяляльную паласу, і рух аднавіўся.

ДАІ Брэсцкай вобласці дадае, што здарэнне адбылося на 203-м кіламетры аўтадарогі. У фуры, якой кіраваў 50-гадовы жыхар Мінскай вобласці, перавозілася 25 тон яблык. Грузавік з'язджаў з аўтадарогі "Баранавічы — Ваўкавыск", калі адбылося здарэнне. Машына пашкоджаная, ніхто з людзей не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі