Транспартная пошліна ў Беларусі пойдзе ў агульнадзяржаўны бюджэт

Дзяржаўная пошліна за дазвол транспартным сродкам удзельнічаць ударожным руху будзе залічвацца ў агульнарэспубліканскі бюджэт. Так загадала Міністэрства фінансаў сваёй пастановай №90 ад 30 снежня 2014 года. Як адзначае БЕЛТА, сёння пастанова афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і з гэтага дня набывае моц.

Раней намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко казаў, што ў 2015 годзе сродкі транспартнай пошліны будуць накіроўвацца ў мясцовыя бюджэты ў выглядзе субвенцый, а не прамога пералічэння, як гэта было ў 2014-м. Субвенцыя — гэта грошы, вылучаныя на канкрэтную мэту. У адрозненне ад датацыі іх давядзецца вярнуць пры нямэтавым выкарыстанні.

Прызнанне пералічаных сум субвенцыяй, на думку чыноўніка Мінфіна, дадаткова гарантуе іх мэтавую накіраванасць.

Фота — odsgomel.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі