Трагедыя ў правінцыі Сычуань не паўплывае на правядзенне Алімпіяды ў Пекіне

Трагедыя ў кітайскай правінцыі Сычуань не паўплывае на правядзенне Алімпіяды ў Пекіне. З такой заявай выступіў амбасадар Кітаю ў Беларусі У Хунбінь.  Нагадаем, падчас землятрусу загінулі дзесяткі тысяч чалавек і сотні тысяч былі параненыя. Амбасадар адзначыў, што "кітайскі народ вытрымае гэтае выпрабаванне".

Паводле яго словаў, урад Кітаю каля васьмі гадоў рыхтаваўся да Алімпійскіх гульняў і яны мусяць стаць аднымі з найлепшых у гісторыі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі