Трагедыя каля ГЦ "Замак" — няшчасны выпадак ці хібы арганізацыі дарожнага руху?

2 снежня каля гандлёвага цэнтра “Замак” у Мінску пад коламі грузавіка загінула 11-гадовая дзяўчынка. Аўтамабіль пратараніў людзей проста на пешаходным пераходзе. Пацярпелі яшчэ некалькі чалавек, чацвёра знаходзяцца ў лякарні. Сярод іх — 7-гадовае дзіця — брат памерлай дзяўчынкі. Паводле папярэдняй інфармацыі ад Следчага камітэта, грузавік ЗІЛ наехаў на пешаходаў, бо ў машыне адмовілі тармазы. Паведамляецца, што шафёр быў цвярозы, па некаторых звестках тэхагляд у машыны пройдзены. Кіроўцу затрымалі і змясцілі ў ізалятар. 

Абмеркавалі арганізацыю дарожнага руху ў Мінску, бяспеку пешаходаў і неабходныя рэформы, каб падобных жудасных здарэнняў не паўтаралася. Госцем быў гарадскі актывіст Антон Матолька.