Тозік: Неабгрунтаваны выклік “хуткай” хай аплачваюць напоўніцу

Па яго словах, выдаткі дзяржавы на медыцыну перавышаюць магчымасцю бюджэту. Да ўсяго, упэўнены Анатоль Тозік, людзі часам самі вінаватыя ў сваіх хваробах. Таму — няхай самі за іх лячэнне і плацяць.



Тозік: Даступнасць медычнай дапамогі часта спараджае спажывецкае стаўленне і стэрэатыпы таго, што здароўе — гэта клопат выключна дзяржавы, але ніяк не самога грамадзяніна. Пры гэтым дзяржава толькі на лекаванне наступстваў ад ужывання алкаголю і тытуню нясе каласальныя страты. Паводле экспертных ацэнак яны ў 10-12 разоў перавышаюць ад продажу тытунёвых і алкагольных вырабаў”.



Таму, кажа Анатоль Тозік, зараз распрацоўваецца адпаведны законапраект, паводле якога аплачваць лекаванне наступстваў ад ужывання алкаголю і тытуню чалавек мусіць з уласнай кішэні. Больш за тое, віцэ-прэм’ер прапаноўвае спаганяць грошы з людзей за “неабгрунтаваны выклік хуткай дапамогі”. У якім памеры, цікавіцца ў Анатоля Тозіка Еўрарадыё?



Анатоль Тозік: “Будзем думаць. Сёння кошт выезду хуткай дапамогі прыкладна 400-450 тысяч рублёў. Я б поўную суму забіраў. Калі гэта неабгрунтаваны выклік. Але тут павінны быць зразумелыя ўсім крытэрыі такога неабгрунтаванага выкліку”.



Дарэчы, падчас выступу перад дэпутатамі і сенатарамі ў Палаце Прадстаўнікоў Тозік яшчэ прапанаваў спаганяць з людзей грошы за “неабгрунтаваны” выклік доктара дамоў. А таксама — за наведванне паліклінікі звыш 8 разоў за год. Праўда, суму аплаты віцэ-прэмер не ўдакладніў.

Фота: Змітра Лукашука

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі