Тоўстага француза не пусцілі на цягнік

Кампанія Eurostar, якая займаецца перавозкамі ў Еўропе, заявіла, што ў пасажыра — залішняя вага, інфармуе lenta.ru.



Прадстаўнікі кампаніі заявілі, што транспартаванне настолькі цяжкога пасажыра, не здольнага самастойна перамяшчацца, супярэчыць унутраным правілам бяспекі. Правілы кажуць, што ва ўсіх пасажыраў цягнікоў павінна быць магчымасць свабодна пакінуць свае месцы ў выпадку эвакуацыі. Вага Кевіна (227 кілаграмаў) робіць гэта немагчымым.



Цяпер Шэнэ і яго суправаджальнікі пражываюць у Лондане за кошт транспартнай кампаніі. У кампаніі кажуць, што спрабуюць разабрацца з гэтай цяжкасцю і даставіць маладога чалавека дадому.



Як піша The Daily Telegraph, Шэнэ пакутуе на цяжкое эндакрыналагічнае захворванне. Паўтара года ён праходзіў курс лячэння ў клініцы ЗША. У выніку лячэння ён схуднеў, і стан яго здароўя палепшаў. Пасля заканчэння курсу француз паспрабаваў вярнуцца ў Парыж. Аднак з-за вялікай вагі яго не пусцілі на борт самалёта авіякампаніі British Airways. У аўторак, 18 лістапада, ён паляцеў у Лондан самалётам іншай авіякампаніі.



Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі