Топ-10 калядных рэкламных ролікаў 2016 года

Топ-10 калядных рэкламных ролікаў 2016 года

1. Безумоўна, першае месца ў нашым рэйтынгу займае цудоўная рэклама M&S. Аказваецца ў Санты ёсць жонка і яна вельмі крутая. Яна гатуе для Санты ссабойку ў дарогу, а сама на верталёце R-DOLF выконвае просьбу маленькага хлопчыка, які напярэдадні Каляд пакрыўдзіў старэйшую сястру. А калі Санта вяртаецца дамоў, яго чакае пад ялінкай падарунак ад місіс Клаўс.

Каляды з любоўю ад місіс Клаўс — першае месца!

2. Ролік ад John Lewis распавядае гісторыю маленькай дзяўчынкі Брыджыт, якая любіць скакаць. Бацькі купілі ёй батут на Каляды, але неўзабаве даведаюцца, што дзяўчынка не адзіная, хто мае страсць да скачкоў.

 

3. Рэклама польскага сайта Allegro распавядае гісторыю дзядулі, які ніколі не бачыўся са сваім унукам, але, дзякуючы інтэрнэту, можна вывучыць замежную мову і набыць рэчы для далёкай вандроўкі.

Чаго шукаеш на Каляды? Англійская для пачаткоўцаў — трэцяе месца.

4. Рэклама Duracell у стылі "Зорныя войны. Ізгой адзін". Як паўстанцы уратавалі Каляды. Гэты ролік мы не маглі прапусціць, ну вы разумееце!

5. Рэклама славенскага SPAR пра каханне і нечаканыя сюрпрызы на Каляды. Найлепшы падарунак — гэта ты. Пятае месца.

6. "Мы любім добрыя Калядныя песні, але мы таксама любім адчуванне сюрпрызу. Што будзе, калі сумясціць гэтыя рэчы? Далучайцеся да нас вакол піяніна, каб даведацца", — прапаноўвае TK Maxx.

7. Недзе на Зямлі Каляды адзначаюць летам. Як гэта, глядзім у рэкламе ALDI Аўстралія — Нішто не параўнаецца з ідэальнымі аўстралійскімі Калядамі.

8. Пакуль мы думаем, як уратаваць ялінку ад катоў, кампанія Temptations прапануе заняць іх нечым.

9. Мультіплікацыйны ролік ад брытанскага Very расказвае гісторыю жанчыны, якая распаўсюджвае святочны настрой. Ідучы з працы дадому, яна дарыць падарункі людзям. Яе суправаджае сэрца, якое з кожным падарункам становіцца большым.

Аддаючы, атрымліваеш больш.

10. Адзін раз у год адкладзіце свой смартфон у бок. Заклікае рэклама Huawei. А мы лічым, што адкладваць смартфон убок можна і часцей. Ну, два разы на год. Усіх з надыходзячымі святамі!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі