Толькі ў жніўні ў Польшчу з Беларусі прыйшлі амаль 2 тысячы мігрантаў
![Толькі ў жніўні ў Польшчу з Беларусі прыйшлі амаль 2 тысячы мігрантаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2021-08-11t080636z_307635420_rc2p2p9mqqmb_rtrmadp_3_europe-migrants-belarus-latvia.jpg.webp?itok=1_Jtnupt)
Толькі ў жніўні ў Польшчу з Беларусі прыйшлі 1935 мігрантаў. Большасць з іх (1175 чалавек) адправілі назад, іншых затрымалі і змясцілі ў закрытыя цэнтры. Пра гэта паведамляе польскае Міністэрства ўнутраных спраў.
Колькасць мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Польшчу, павялічылася менавіта ў жніўні. Якраз у гэты час літоўскія, а пасля і латвійскія памежнікі сталі адпраўляць іх назад, у Беларусь, адкуль яны прыходзяць. Толькі за тры дні польскія памежнікі затрымлівалі 349 мігрантаў (грамадзян Ірака і Афганістана), якія прыйшлі з нашай краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.