Толькі некалькі тысяч чалавек збіраліся ў навагоднюю ноч у цэнтры Мінску

Паводле ацэнак сталічнай міліцыі, у навагодніх мерапрыемствах, якія праводзіліся ў цэнтры Мінску ў ноч на 1 студзеня, прынялі ўдзел каля 7,5 тыс. чалавек.
Каля Нацыянальнай бібліятэкі, дзе была арганізаваная забаўляльная праграма, сабраліся каля 2,5 тыс. чалавек, да стэлы "Мінск - горад-герой" на святочны феерверк прыйшлі паглядзець каля 5 тысяч чалавек.

БелаПАН нагадвае, што летась каля Нацыянальнай бібліятэкі і стэлы "Мінск - горад-герой" пабывалі каля 150 тысяч чалавек, альбо ў 20 разоў болей, чым сёлета. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі