Тэставанне на 100 балаў: Праца рэпетытара — толькі 5% ад выніку

Мінчанка Вольга Шыраева здае тэставанне па матэматыцы на 100. Падрыхтавацца ёй дапамагае рэпетытар Аляксей Васілеўскі. Як гэта, здаць ЦТ ідэальна абітурыентка і рэпетытар абмяркоўваюць у студыі Еўрарадыё.

Вольга Шыраева

"У нас моцны ўзровень быў у першым ліцэі. Я хадзіла на факультатывы, а займацца пачала летам, адразу пасля 10 класа".

"Не скажу, што напружвалася, начамі спала і нават вельмі шмат".

"Па ранках, перад кожным іспытам у мяне быў абрад: з'есці шакаладку з кубкам чорнай кавы".

"Трэба сябе рыхтаваць да таго, што год давядзецца папрацаваць, падцягнуць веды. Самае галоўнае было — запоўніць прабелы ў ведах. Здаць на сто балаў — гэта рэальна, я не думала, што так проста".

"Для мяне факультэтам мары стаў факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі".

 

Аляксей Васілеўскі

"У чалавека мусіць быць характар і ён мусіць вучыцца з першага класа і быць гатовым да урокаў".

"Ёсць тры складнікі для поспеху: чалавек як асоба, бацькі, якія дапамагаюць, і школа".

"Калі Воля выкладвала ў Інстаграм фоткі, то часцей за ўсё гэта былі падручнікі".

"Цяпер дзесьці з першага класа мараць стаць айцішнікамі".

"Мая праца як рэпетытара — гэта толькі 5% ад выніку".

Цалкам слухаць размову можна тут.

Фота: Алесь Пілецкі