Украінскія альпіністы хацелі ўзняцца на гімалайскую вяршыню Нанга-парбат. Яна ўваходзіць у першую дзясятку самых высокіх гор у свеце і ў першую тройку самых цяжкіх і небяспечных для ўзыходжання.
Аднак уначы з суботы на нядзелю невядомыя ўзброеныя людзі ўварваліся ў гатэль каля ўзножжа гары, вывелі турыстаў на вуліцу і расстралялі.
Па розных звестках, загінулі дзесяць ці адзінаццаць чалавек, у тым ліку пяць грамадзян Украіны, паведамляе сайт podrobnosti.ua. Адказнасць за тэракт узялі на сябе адразу некалькі экстрэмісцкіх мусульманскіх груповак. Прынамсі адна з іх звязаная з рухам "Талібан".
Фота — ntv.ru