Тэорыя вялікага выбару: з Еўрасаюзам, але без NATO — эфір з Турарбекавай

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Дэмакратычныя сілы на чале са Святланай Ціханоўскай нарэшце вызначыліся са сваім геапалітычным выбарам. І гэта — поўнае ўхіленне ад любых (апроч добрасуседскіх) адносінаў з Расіяй і рух у бок еўрапейскі, ажно да ўваходжання ў Еўрасаюз. Што праўда, пра мэту сяброўства ў NATO нічога сказана не было, але і гэтае акрэсленне кірунку выклікала нязгоду нават сярод прыхільнікаў  дэмакратычных пераменаў у Беларусі. Што ж тады казаць пра ўсё грамадства…

Ці не запозна дэмсілы вызначыліся з геапалітычным выбарам і чаму выбар гэты не пашыраецца на сяброўства ў NATO? Што гэта мяняе для саміх дэмсіл і для беларускага грамадства агулам? Пазіцыя “каліноўцаў” і іх намер зладзіць сваю канферэнцыю ў Кіеве — рух у якім кірунку? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі