Тэлевядучая Святлана Бароўская стала прэс-сакратаром МУС

Вядомая тэлевядучая Святлана Бароўская прызначана начальнікам упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле яе слоў, працу міліцэйскага прэс-сакратара яна будзе сумяшчаць з працай на тэлебачанні. Атэстоўвацца на афіцэрскае званне Бароўская не плануе. У МУС яна будзе працаваць у якасці вольнанаёмнай.

Як паведамляе БелаПАН, па штаце пасаду начальніка УІГС МУС займае палкоўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі