Тэлевізары і халадзільнікі згарэлі ў жыхароў Баранавічаў ад збою ў электрасетцы

Тэлевізары і халадзільнікі згарэлі ў жыхароў Баранавічаў ад збою ў электрасетцы

Збой у электразабеспячэнні вывеў з ладу бытавую тэхніку ў жыхароў дзвюх вуліц у прыватным сектары ў Баранавічах. Пра здарэнне агенцтву БЕЛТА распавёў намеснік галоўнага інжынера філіяла "Баранавіцкія электрычныя сеткі" РУП "Брэстэнерга" Іван Пераход.

У цэнтры горада ідзе рэканструкцыя лініі электраперадачы 0,4 кВ. Увечары 21 лістапада пасля заканчэння работ адбыўся збой пры ўключэнні ЛЭП. Па словах Перахода, непаладкі адбыліся на нерэканструяванай частцы ЛЭП. Прычынай стала адсутнасць кантактнага злучэння нулявога правадніка. "Пры гэтым на вуліцах Баранава і Чапаева ў трох кватэрах перагарэла апаратура, якая ў той момант была падключаная да сеткі", — кажа Пераход.

Па звестках энергетыкаў, пашкоджанымі апынуліся каля 10 адзінак бытавой тэхнікі — халадзільнікі, тэлевізары, катлы ацяплення. Шкоду жыхарам кампенсуюць за кошт Белдзяржстраху. 

Спецыяліст патлумачыў, што лэканструкцыю лініі элептраперадачы плануецца завяршыць да канца лістапада. Новая лінія будзе ізаляванай, з вулічным асвятленнем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі