Тэлефонны тэрарыст затрыманы і знаходзіцца ў СІЗА КДБ

Пра гэта паведамляе тэлеканал АНТ. Нібыта, знайсці зламысніка дапамагла нейкая жанчына.
 

"Интерфакс-Запад" са спасылкай на прэс-службу КДБ дадае, што "тэлефонным тэрарыстам аказаўся жыхар Мінскай вобласці 1979 года нараджэння". Ён ужо прызнаўся ў здзейсненым і тлумачыць свае дзеянні "жартам".

Каля 18-й гадзіны мінскае метро запрацавала. Да таго часу пасажырам даводзілася карыстацца выключна наземным транспартам.

Дарэчы, сёння ў цэнтры сталіцы былі заўважаныя перасоўванні аўтазакаў. Некалькі аўтазакаў дзяжурылі каля чыгуначнага вакзала, побач з выхадам са станцыі метро "Плошча Леніна".

Тэлефоннага тэрарыста ў Мінску дапамагла знайсці студэнтка (відэа)
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі