Вы тут

"Тарпеда-БелАЗ" абыграла "Белшыну" — 1:0

Галоўны трэнер "Тарпеда-БелАЗ" Юрый Пунтус / twitter.com/fcTorpedoBelAZ

Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" стала лідарам чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Каманда Юрыя Пунтуса атрымала другую перамогу і набрала шэсць ачкоў. У першым туры ў Салігорску быў абыграны "Шахцёр" — 1:0, у другім з такім жа лікам, толькі ўжо на сваім полі — бабруйская "Белшына". Адзіны гол забіў на 50-й хвіліне Валерый Гарбачык.

У пятніцу прайшоў яшчэ адзін матч. У Брэсце сустракаліся каманды. якія сталі аўтарамі сенсацый у першым туры: "Рух", які ў гасцях абыграў мінскае "Дынама" (1:0), і "Энергетык-БДУ", пераможца БАТЭ (3:1). Мінчукі перамаглі — 1:0.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.