Таргі на валютна-фондавай біржы прыпыненыя праз збой

Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы прыпыненыя. Прычынай стаў тэхнічны збой.

Прэс-служба Нацбанка паведаміла праз свой акаўнт у сацсетках: "З-за тэхнічнага збою прыпыненыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. У цяперашні час спецыялісты займаюцца ліквідацыяй узніклай праблемы, таргі будуць адноўленыя па меры яе вырашэння на працягу дня. Інфармацыя пра афіцыйныя курсы валют на 14.07.2015 будзе апублікаваная на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка па завяршэнні таргоў".

Фота — infobank.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі