Вы тут

"Такога вы не чулі": Giorgio Fazer з сэтам кампазіцый пра "польскасць"

Giorgio Fazer / Еўрарадыё

Два гады таму Мінск і Брэст наведала польская каманда Giorgio Fazer. Музыкі Мірон і Матэуш мелі супольныя канцэрты з мінскім праектам JJ.OK. Тады ж хлопцы завіталі і на Еўрарадыё, дзе распавялі пра сваю музыку, у якой яны адказвалі на пытанні, што хаваюцца ў вершах польскіх паэтаў, а таксама сыгралі імправізацыю "Беларускі ранак".

Цяпер Giorgio Fazer займаюцца "польскасцю", распавядаючы ў сваёй музыцы, што хаваецца за гэтым тэрмінам. У Варшаве Еўрарадыё завітала на канцэрт хлопцаў і пагутарыла з імі пра новую музыку, польскія музычныя рэаліі і адкрытасць музыкаў да супрацы з беларускімі творцамі. Усё гэта — у музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.