Вы тут

"Такога вы не чулі": Еўрарадыё запускае новую музычную праграму

Фота Еўрарадыё

27 чэрвеня ў жывым эфіры Еўрарадыё стартавала музычная праграма "Такога вы не чулі". У яе межах музыкі будуць нажыва прэзентаваць свае новыя трэкі.

Першы госць — бітбоксер і MC Груша (Дзяніс Жураўлёў). Дзяніс — мультыінструменталіст, вядомы па праектах "Джамбібум" і Kriwi. Таксама яго можна сустрэць у мінскіх пераходах — з флейтай ці гітарай. Апошнім часам музыка займаецца бітбоксам і выступае як MC. Дагэтуль ён ніколі не выпускаў свах трэкаў, і вось сёння ў студыі Еўрарадыё ён прадставіць ужывую свой новы твор "Хай яно так і будзе".

Такога вы не чулі!