Вы тут

“Такога вы не чулі”: Dee Tree з дэбютным альбомам “All is 111”

euroradio.fm

Музычная рубрыка “Такога вы не чулі” прадстаўляе мінскую соўл-каманду Dee Tree. Музыкі толькі што выпусцілі дэбютнік “All is 111” і 22 чэрвеня ў “Корпусе” маюць зладзіць яго канцэртную прэзентацыю. Сёння ўдзельнікі гурта выканалі свежы беларускамоўны трэк “Не маю слоў” і распавялі пра працу над альбомам, першую рэакцыю слухачоў і будучы канцэрт.