Навукоўцамі пацверджана, што Мінск існаваў ужо ў Х стагоддзі

Археалагічныя раскопкі гарадзішча на Менцы

Археалагічныя раскопкі гарадзішча на Менцы / history.by

Дырэктар інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза кажа ў каментары minsknews.by, што драўніна з асновы вала гарадзішча на рацэ Менка адносіцца да Х стагоддзя.

"Узрост драўляных канструкцый — клецяў у аснове вала старажытнага гарадзішча — вызначаны па радыёвуглеродным датаванні і дэндрахраналагічным аналізам, — тлумачыць ён. — ...Такіх і такога ўзросту знаходак на тэрыторыі Усходняй Еўропы сёння больш няма!".

Цяпер стаіць задача кансервацыі і захавання для нашчадкаў гэтых знаходак. Для гэтага Інстытут гісторыі падпісаў дамову з Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам. Чарговы этап даследаванняў драўляных канструкцый пачнецца ў красавіку. Лакіза ўпэўнены, што пасля кансервацыі іх удасца захаваць яшчэ на 1000 гадоў.

"Думаю, яшчэ тысячу гадоў праляжыць. І нашы прапрапраўнукі з задавальненнем наведаюць археалагічны комплекс на рацэ Менка, пераканаюцца ў глыбіні і ўнікальнасці нашай гісторыі", — гаворыць Вадзім Лакіза.

У пачатку лютага БЕЛТА паведамляла, што сёлета афіцыйна могуць прызнаць: Мінску больш за 1000 гадоў. Першая згадка пра Мінск датуецца сакавіком 1067 года. Тады кіеўскія князі ваявалі з полацкім князем Усяславам Чарадзеем і спалілі летапісны Менск. Мяркуецца, што ў той час горад быў на рацэ Менцы ў раёне вёскі Гарадзішча ў Мінскім раёне. Летась там і праходзілі маштабныя раскопкі мясцовага гарадзішча, былі цікавыя знаходкі. Цяпер гаворка ўжо ідзе пра існаванне Мінска ў Х стагоддзі. Відаць, у 2024 годзе пра гэта будзе афіцыйна заяўлена.

Археолагам паставілі задачу шукаць больш звестак пра "самую раннюю гісторыю беларускай дзяржаўнасці" чыноўнікі (пра неабходнасць такіх даследаванняў у чэрвені 2022-га заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка). І яны не падвялі. Фінансаванне даследаванняў было павялічана

Навукоўцамі пацверджана, што Мінск існаваў ужо ў Х стагоддзі
Навукоўцамі пацверджана, што Мінск існаваў ужо ў Х стагоддзі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі