Таццяне Севярынец у СІЗА некалькі разоў выклікалі хуткую

Таццяне Севярынец у СІЗА некалькі разоў выклікалі хуткую

Віцяблянку Таццяну Севярынец адпусцілі дадому з СІЗА па патрабаванні медыкаў. Пра гэта парталу TUT.by распавёў яе муж Канстанцін Севярынец.

66-гадовая Таццяна Севярынец — маці палітыка Паўла Севярынца і пісьменніцы Ганны Севярынец. Яна маці траіх дзяцей і бабуля сямі ўнукаў. Акрамя таго Таццяна з'яўляецца каардынатаркай незарэгістраванай партыі БХД у Віцебскай вобласці. 

14 кастрычніка, у Дзень маці, жанчыну затрымалі каля пад'езда ўласнага дома і завезлі ў Першамайскі РАУС. Там яе пратрымалі да дзвюх гадзін ночы, кажа муж. 

"Потым яе адвезлі ў СІЗА. Ёй стала дрэнна: падняўся ціск, гіпертанічны крыз. Некалькі разоў прыязджала хуткая дапамога. Медыкі настаялі, каб Тацяну па стане здароўя адпусцілі дадому. Супрацоўнікі міліцыі, кажа жонка, рабіць гэтага не хацелі, але былі вымушаныя падпарадкавацца патрабаванню лекараў", — кажа Канстанцін Севярынец. Дадому яго жонка прыйшла зранку 15 кастрычніка.

Жанчына распавяла, што яе вінавацяць ва ўдзеле ў маршы пенсіянераў 12 кастрычніка ў Віцебску. У той дзень група пенсіянераў прайшла каля 300 метраў па цэнтры Віцебска да гарвыканкама. Яны хацелі сустрэцца з прадстаўнікамі ўлады. Падчас шэсця пенсіянеры нічога не скандавалі, але неслі некалькі плакатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі