Таццяна Севярынец: Рэпрэсіямі ўлады выхоўваюць яшчэ больш стойкую апазіцыю

Пасля абвяшчэння ў Брэсце прысуда Паўлу Севярынцу – 15 сутак адміністрацыйнага арышту - “Еўрарадыё” датэлефанавалася да яго маці Таццяны Севярынец.  Яна кажа, што прадбачыла такое рашэнне суду і вельмі баялася:

“Што зараз адчуваю? Шчыра скажу, нейкі адчай з аднаго боку, таму што ведаю, што спакойна яму жыць і працаваць, займацца той працай, якой ён адданы, яму не дадуць. Увесь час будзе выпрабаванне…

Відавочна, што ўлады баяцца. І для іх Паша і іншыя маладыя людзі, той жа хлопчык Шыла, дзяўчынка Азарка, гэтыя дзеці для іх – нейкі страх. Няхай баяцца. Я думаю, што гэтымі дзеяннямі яны выхоўваюць яшчэ больш стойкую апазіцыю”.


Таццяна Севярынец гаворыць, што разам з мужам ужо дзесяць гадоў “вытрымлівае непакой за сына”, ад часу заснавання “Маладога фронту”. “Але нічога, сілы ёсць і супраціў расце!”, - кажа гэтая мужная жанчына.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі